22.03.2021
У невялікай сталічнай зале адкрылася выстава твораў Анатоля Кузняцова “Адлюстраванне рэчаіснасці”. Сёння творцу больш за 70 гадоў, ён уладальнік медаля Францыска Скарыны, былы ўдзельнік творчага аб’яднання "Няміга 17". Раней працаваў у фігуратыўным жывапісе, зараз прыйшоў да пластычнага. Мастака цікавіць глыбіня, якую немагчыма перадаць прадметна.
“Вібрацыі”, “Адлюстраванне рэчаіснасці”, “Імправізацыя”, “Стан спакою”, “Стан руху” – такія назвы работ творцы. Анатоль Кузняцоў шукае спрашчэнне жывапіснай мовы. Кампазіцыі заснаваныя на рытмах – адчуваецца ўнутраная вібрацыя, якая выбудоўвае жывапісныя формы. Уражаннямі ад выставы дзеліцца старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.
Выстава працягнецца да 4 красавіка.
Фота: facebook.com/mastactva