24 сакавіка: рамансы Станіслава Манюшкі, Антона Абрамовіча і Напалеона Орды ў выкананні Віктара Скорабагатава

23.03.2021 

Шаноўныя, сераду, 24 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – танцавальныя запісы фірмы “Мелодыя”;
- у 02:00 – музыка Мадэста Мусаргскага;
- у 06:10 – падборка песень у выкананні расійскіх артыстаў;
- у 09:00 – мелодыі Антонія Генрыка Радзівіла, Ісака Альбеніса, Дзмітрыя Смольскага, запісы Надзеі Абухавай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Івана Шамякіна “Шлюбная ноч” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Івана Казлоўскага, Галіны Вішнеўскай;
- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: Чарлі Паркер;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – мастак Вольга Раднікіна;
- у 14:05 – “Музыка сталічных і правінцыяльных тэатраў” Уладзіміра Кандрусевіча;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Картэр Бёруэл;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – рамансы Станіслава Манюшкі, Антона Абрамовіча і Напалеона Орды ў выкананні Віктара Скорабагатава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Радыёпартацыя”, “Музычны вітамін”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваныя ружы і Белая мышка”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з народнай артысткай Беларусі Таццянай Мархель, запісы Клаўдзіі Шульжэнка, казка Карэла Чапэка “Як дрывасек прынцэсу вылечыў”;
у 17:30 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – запісы шведскага гітарыста Робі Сварда, канадскай групы Oktopus, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Люстэрка”;
- у 21:10 – творчасць Клаўдзіі Шульжэнка;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: Бэла Бартак;
- у 23:30 – запісы Фрэнка Сінатры.
У праграме магчымы змены.