7 мая - Дзень радыё: прэм’ера казкі Таццяны Сівец “Дэтэктыўнае агенцтва "Брык і Шуся": Куды прапала малпа Маня?”

06.05.2021 

Пятніцу, 7 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – вальсы Эміля Вальдтэйфеля і старадаўнія рускія вальсы;

- у 02:00 – фартэпіянныя эцюды Фрыдэрыка Шапэна;

- у 06:10 – творчасць кампазітара Мацвея Блантара;

- у 09:00 – сімфоніі Сяргея Пракоф’ева і каната “Тысяча гадоў надзеі” Галіны Гарэлавай;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;

- у 11:30 – сімфанічная паэма Мілія Балакірава “Тамара”;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: джазавы гітарыст Грант Грын;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця эфіру – музычны рэдактар канала “Культура” Людміла Мітаковіч;

- у 13:05 – польскі ВІА “Чэрвонэ гітары”;

- у 14:05 – музыка з ваенных кінафільмаў;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);

- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянская піяністка і кампазітар Алівія Бэлі;

- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Французская актрыса Сара Бернар”;

- у 15:15 – спявае народны артыст Беларусі Якаў Навуменка;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з прэм’ерай казкі Таццяны Сівец “Дэтэктыўнае агенцтва "Брык і Шуся": Куды прапала малпа Маня?”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: дзейнасць прафесара Таццяны Арловай і вершы Сяргея Грахоўскага;

- у 17:30 – 24 прэлюдыі для фартэпіяна Аляксандра Скрабіна;

- у 19:00 – канцэрт “Песні ваенных гадоў” дае Сімфанічны аркестр і заслужаны калектыў РБ Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Хрустальны калодзеж”;

- у 22:15 – спявае народная артыстка СССР Ларыса Александроўская;

- у 23:30 – запісы гурта Morcheeba.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.