"Лёс дыверсанта", "263 ночы", "Канстанцін Заслонаў": "Беларусьфільм" пакажа прэм'еры і адрэстаўраваныя карціны на ваенную тэму

07.05.2021

Некамерцыйны паказ анімацыйнага фільма "263 ночы", прымеркаваны да Дня Перамогі, пройдзе сёння ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Стужка з'явілася ў выніку супрацоўніцтва Беларусі, Расіі і Ізраіля. Яна заснавана на рэальнай гісторыі дваццаці шасці яўрэяў, якія падчас вайны спрабавалі выжыць у выкапаным імі склепе.

Яшчэ адзін кінапраект на ваенную тэму з удзелам "Беларусьфільма" ‒ фільм “Лёс дыверсанта”, які зараз паказваюць у кінатэатрах усіх абласных цэнтраў і сталіцы. У аснове сюжэту ‒ лёс савецкага падпольшчыка Фёдара Крыловіча, які здзейсніў адну з самых буйных сухапутных дыверсій Другой сусветнай вайны на чыгуначнай станцыі Асіповічы.

Аб прэм’ерах і рэстаўрацыях, якія падрыхтавала студыя "Беларусьфільм" на ваенную тэму, раскажа яе дырэктар Уладзімір Карачэўскі.

Фота: belta.by