12.02.2021
У Беларусі пачалі збор ахвяраванняў на аднаўленне касцёла ў Будславе. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Каталіцкія біскупы заклікалі вернікаў далучыцца да аднаўлення касцёла і аказаць пасільную дапамогу. "Любы ахвотны можа адгукнуцца і пералічыць ахвяраванні на рэканструкцыю святыні на бягучы кошт парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе", – гаворыцца ў звароце.
Пра пажар у касцёле выратавальнікі дазналіся 11 мая ў 7.47. Пра здарэнне паведаміў ксёндз. На момант узгарання ў касцёле прыхаджан не было. На месца пажару прыбыла аварыйна-выратавальная тэхніка, была арганізавана эвакуацыя каштоўнасцяў. Лакалізацыя пажару ўскладнялася тым, што першапачаткова гарэлі драўляныя канструкцыі ў схаваных пустэчах паміж элементамі перакрыцця і пакрыцця. Па факце ўзгарання ўзбуджаная крымінальная справа.
11 мая з месца здарэння падзею пракаментаваў ксёндз Аляксандр Улас, кіраўнік інтэрнэт-партала Каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Фота: newgrodno.by