13 мая: гутарка пра арнамент з доктарам мастацтвазнаўства Вольгай Лабачэўскай і прэм'ера казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у Царстве грыбоў”

12.05.2021 

Чацвер, 13 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:

- у 00:04 – брытанскі музыкант Алан Парсанс;

- у 02:00 – фартэпіянная музыка Людвіга ван Бетховена і Ёзэфа Гайдна;

- у 06:10 – песні ў выкананні куміра 1960-х Эміля Горавеца;

- у 09:00 – мелодыі Мікалая Рымскага-Корсакава і Дзмітрыя Смольскага;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагменты Першай аркестравай сюіты Пятра Чайкоўскага;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: трубач і кампазітар Уінтан Марсаліс;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Гутарка прысвечана традыцыйнаму беларускаму арнаменту і кнізе “Вандроўкі па Палессі”. У эфіры яе аўтар - доктар мастацтвазнаўства, прафесар кафедры этналогіі і фальклору Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў Вольга Лабачэўская;

- у 13:30 - “Сюжэт з лейтматывам”;

- у 14:05 – мелодыі з фільмаў, якія напісаў кампазітар Ісак Шварц;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: французскі кампазітар Saycet;

- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мінскія гісторыі: Плошча Перамогі”;

- у 15:15 – сімфоніі Пятра Падкавырава і Леаніда Захлеўнага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з прэм'ерай казкі “Вася Лайдачкін у Царстве грыбоў” Генадзя Аўласенкі;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: мастацтвазнаўца Алег Ойстрах – пра заходніх і рускіх мастакоў, вершы Аркадзя Куляшова і Пімена Панчанкі і фрагмент “Песень без слоў” Фелікса Мендэльсона;

- у 17:30 – фрагменты оперы Жана-Філіпа Рамо “Іпаліт і Арысія”;

- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Stylus Phantasticus;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Здарэнне з Аўсейкам”;

- у 22:15 – музыка Джакама Пучыні, Мадэста Мусаргскага, Клода Дэбюсі, Марыса Равэля і Мікалая Рымскага-Корсакава;

- у 23:30 – кампазіцыі Мішэля Леграна.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.