13.05.2021
Мінскі Планетарый запрашае разам адзначыць Дзень астраноміі. 15 мая ва ўстанове – Дзень адчыненых дзвярэй. Наведвальнікі змогуць паглядзець у тэлескоп, паслухаць лекцыі, пазнаёміцца з паўнакупальнымі фільмамі і зорным небам. Уваход на ўсе імпрэзы вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя. Расказвае прэс-сакратар мінскага планетарыя Іна Наркевіч.
Фота: mapminsk.by