15 мая: эмацыянальны інтэлект

14.05.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 15 мая, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:

- у 00:04 – запісы італьянскага гурта Neri per casa і брытанскага фальклорнага спевака Марціна Сімпсана;

- у 02:00 – “Іспанскія танцы” Энрыке Гранадаса;

- у 06:10 – фрагменты цыкла “Шэсць санат для канцэртнага клавесіна і скрыпкі сола” Іагана Себасцьяна Баха;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну” пра ансамбль “Анастасія”;

- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Васіля Віткі;

- у 08:15 – мелодыі Пятра Чайкоўскага, Мікалая Рымскага-Корсакава, Карла-Марыі фон Вэбера;

- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: эмацыянальны інтэлект;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казка Змітрака Бядулі “Мурашка-Палашка” і Соф'і Магілёўскай “Казка пра Машачку і гарошынку”;

- у 11:00 – “Планету “Культура”: сусветныя навіны культуры;

- у 11:30 – музыка Марыса Равэля;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”;

- у 13:00 – сімфанічны творы беларускіх кампазітараў;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага ансамбля Concerto Koeln, а таксама балады 1950-х гг. Нэта Кінга Коула;

- у 16:00 – “Кнігарню”: навуковы зборнік “Гендарны фактар у развіцці культуры Беларусі”;

- у 16:15 – беларускія народныя песні ў выкананні гурта “Міжрэчча”;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з дырэктарам “Песняроў” Раманам Козыравым і салістам ансамбля Алегам Жалезняковым;

- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Мікалай Геда ;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: джаз-аркестр Мікалая Мінха;

- у 19:00 – першую частку оперы Мікалая Рымскага-Корсакава “Майская ноч”;

- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Міхася Стральцова “На чацвёртым годзе вайны”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Хлопчык Удальчык”;

- у 21:10 – песні ў выкананні Уладзіміра Трошына;

- у 21:30 – радыёспектакль “Шчасце паэта” па п'есе Васіля Віткі;

- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Якар”.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.