15.05.2021
Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 16 мая, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы ірландскага скрыпічнага трыа Fidl і эстонскага гурта Klapp;
- у 06:10 – фрагменты араторыі Ёзэфа Гайдна “Поры года”;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Васіля Віткі (працяг);
- у 08:15 – першая сюіта з “Музыкі на вадзе” Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казка Івана Франко “Заяц і мядзведзь” і аповесць Валерыя Мядзведзева “Баранкін, будзь чалавекам”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Мексіканскі фестываль культуры ў Мінску;
- у 11:30 – сімфанічная паэма Рыхарда Штрауса “Тыль Уленшпігель”;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: прэм'ера “Лебядзінага возера” ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт Лонданскага барочнага ансамбля пад кіраўніцтвам Чарлза Мэдлама і нью-арлеанскі духавы аркестр Dirty Dozen Brass;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: старая Грушаўка ;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця праграмы – журналіст смаргонскай раённай газеты “Светлы шлях” Галіна Антонава;
- у 17:30 – мелодыі Карла Джэзуальда ды Венозы;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Серж Генсбур;
- у 19:00 – другую частку оперы Мікалая Рымскага-Корсакава “Майская ноч”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Таццяны Пяшко “Першы блін”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” Братоў Грым “Выгадная справа”;
- у 21:10 – творчасць Джанэт Джэксан;
- у 21:30 – радыёспектакль “Шчасце паэта” па п'есе Васіля Віткі (2 частка);
- у 23:10 – кампазітар Рольф Урс Рынгер.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.