Спектаклі па творах сучасных драматургаў і сцэнічныя чытанні новых п'ес ‒ на Тыдні беларускай драматургіі

17.05.2021

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі стартуе Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі. Гледачоў чакаюць прэм’еры, улюбёная форма многіх наведвальнікаў ‒ чытанні, а таксама спектаклі па творах сучаснікаў, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю: "Сірожа", "Гэта ўсё яна", "Ціхі шэпт сыходзячых крокаў", "Кар’ера доктара Рауса".

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі ладзіцца, каб наблізіць знаходкі сучасных драматургаў да сённяшняга гледача і пазнаёміць яго з актуальнымі тэкстамі. Таксама гэта магчымасць убачыць прэм’еры і наватарскія падыходы да сцэнічных пастановак. 

Расказвае кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі Анастасія Васілевіч.

Фота: rtbd.by