19 мая: госці эфіру – мастакі Уладзімір і Андрэй Савічы і фрагменты інтэрв’ю з народным мастаком Беларусі Леанідам Шчамялёвым

18.05.2021 

Шаноўныя, сераду, 19 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы канадскай спявачкі Селін Дыён;
- у 02:00 – музыка Эйтара Віла-Лобаса;
- у 06:10 – творчасць амерыканскай спявачкі Стыві Нікс;
- у 09:00 – запісы музыкі Фрыдэрыка Шапэна, Эдзі Тырманд, Віктара Помазава і Каміля Сен-Санса;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Юрыя Гарадзецкага, Уладзіміра Пятрова, Ірыны Архіпавай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы трыа Біла Эванса 1969 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госці эфіру – мастакі Уладзімір і Андрэй Савічы;
- у 13:05 і 21:10 – выбраныя старонкі творчасці амерыканскай актрысы і спявачкі Грэйс Джонс;
- у 14:05 – кампазіцыя Біла Конці з фільма “Афёра Томаса Краўна”;
- у 14:15 і 23:00 – апошнія старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар і піяніст Hauschka;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – спевы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Кірычэнкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі “Вася Лайдачкін у Царстве грыбоў” Генадзя Аўласенкі;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагменты інтэрв’ю з народным мастаком Беларусі Леанідам Шчамялёвым, апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Калі звяргаюцца ідалы”;
у 17:30 – сцэнічная серэнада Алесандра Скарлаці “Амур і Сумленне”;
- у 19:00 – запісы грузінскай групы Bani hill band і Ітамара Борахава (Ізраіль, ЗША), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнія казкі” “Не сілай, а розумам” і “Як кошка пасябравала з мышкай”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча;
- у 23:30 – запісы амерыканца Лаянэла Рычы.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.