Карціны Леаніда Шчамялёва з'явяцца на сталічнай вуліцы Камсамольскай

19.05.2021

Гарадскі выставачны праект "Мастак і горад" адкрыецца 27 мая на сталічнай пешаходнай вуліцы Камсамольскай і будзе прысвечаны творчасці народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва.  "Мастак і горад" – гэта выстава пад адкрытым небам, якая дазваляе жыхарам і гасцям нашай краіны бліжэй пазнаёміцца з творамі вядомых беларускіх мастакоў. Працягвае дырэктар Музея гісторыі горада Мінска Галіна Ладзісава.

Сёлета выставу зладзяць юбілейны, дзясяты раз. Зацікаўленым прапануюць 34 работы, што прадэманструюць творчасць Леаніда Шчамялёва з 1960-х да пачатку 2000-х. Арганізатары разлічваюць, што падчас шпацыру па выставе рэпрадукцый на Камсамольскай вуліцы гледачы зацікавяцца творчасцю Леаніда Шчамялёва і наведаюць Мастацкую галерэю твораў майстра, што знаходзіцца побач. Расказвае куратар праекта Дзмітрый Гмыза.

Выстава “Мастак і горад” будзе працаваць да 20 верасня.

Фота: minsknews.by