Анімацыю Ігара Волчака можна ўбачыць у Музеі гісторыі беларускага кіно

20.05.2021 

Майстар беларускай анімацыі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Ігар Волчак адзначыў 75-годдзе. На студыі "Беларусьфільм" ён працуе ўжо 53 гады. Быў перапынак, але нават у час, калі не працаваў над фільмамі, творца працягваў пісаць музыку для кіно. Бо першую вышэйшую адукацыю будучы рэжысёр атрымаў у кансерваторыі па класе фартэпіяна. Як прыйшоў ад музыкі да рэжысуры, расказвае Ігар Волчак.

З нагоды юбілею творцы ў Музеі гісторыі беларускага кіно праходзіць рэтраспектыва яго анімацыйных стужак. Яны падзелены на тры блокі: для дзяцей, дарослых і асобна – мастацкі фільм працягласцю 80 хвілін. Сярод прапанаваных кінаработ – гісторыка-пазнавальны фільм пра паходжанне беларускіх гербаў, філасофскі мультфільм па матывах апавядання “Ваўчышка” Яўгена Чарушына, анімацыя пра сэнс жыцця і трансфармацыю асобы з узростам.

Паказы пройдуць у Музеі гісторыі беларускага кіно ў гэтыя (22-23 мая) і наступныя (29-30 мая) выхадныя.

Фота: sb.by