20.05.2021
Пятніцу, 21 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы французскага піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;
- у 02:00 – музыка Карла Філіпа Эмануэля Баха;
- у 06:10 – творчасць Вачаслава Малежыка і Алы Пугачовай;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Георга Філіпа Гендэля, Рыхарда Вагнера, Аляксандра Літвіноўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – “Таката” Атарына Рэспігі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Луі Армстранг;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Алёна Машчонак. Тэма: “Ноч музеяў”;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць брытанскага аўтара песень Леа Сэера;
- у 14:05 – творчасць Яўгена Грышмана;
- у 14:15 і 23:00 – апавяданне Івана Сяргейчыка “Падарунак”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: скандынаўскі кампазітар Уна Хельмерсан;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”;
- у 15:15 – камерна-інструментальныя творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у Царстве грыбоў”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: памяці народнай артысткі Беларусі Ліліі Давідовіч;
- у 17:30 – Канцэрт для скрыпкі і віяланчэлі з аркестрам ля мінор Іаганеса Брамса;
- у 19:00 – канцэрт салістаў камернага аркестра горада Сэнт-Пола (ЗША), прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра шакала, які аб’явіў сябе царом звяроў;
- у 22:15 – аркестравая музыка Рыхарда Вагнера;
- у 23:30 – запісы Джо Кокера.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.