22.05.2021
У панядзелак, 24 мая, для маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы замежнай эстрады;
- у 06:10 – творчасць канадскага спевака Браяна Адамса;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Марыса Равэля, запісы Эліны Гаранчы і ансамбля “Туці” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – творы Генры Эклза і Андрэ Рэзона;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Бэна Вэбстэра і яго квартэта;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – кандыдат філалагічных навук, даследчык літаратуры Мікола Трус;
- у 13:05 і 21:10 – запісы Боба Дылана;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да кінатрылогіі “Уладар пярсцёнкаў”;
- у 14:15 і 23:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: першыя старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Хлоя Флаўэр;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – фартэпіянныя творы Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з апошнімі старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у Царстве грыбоў”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагменты радыёперадачы “Байцы ўспамінаюць мінулыя дні”, фрагмент музычнага радыёспектакля “Вядзьмарская трава”, “Тарантэла” Каміля Сен-Санса;
- у 17:30 – Першы струнны квартэт Пятра Чайкоўскага;
- у 19:00 – запісы спявачкі Барбары Вернік і гітарыста Алена П’ера (Бельгія), групы “Кроке” (Польшча), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра цуда-мастака і блакітную вежу (заканчэнне);
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: творчасць Клінта Мэнсэла;
- у 23:30 – Фартэпіяннае трыа № 2 до мінор Фелікса Мендэльсона ў выкананні Элісо Вірсаладзэ, Наталлі Гутман і Алега Кагана.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.