24.05.2021
Вялікі тэатр Беларусі запрашае адзначыць свой 88-мы дзень нараджэння. 25 мая на сцэне прэзентуюць святочную праграму “VIVAT Вялікі!”. У канцэрце прагучаць фрагменты і нумары з самых вядомых балетаў і опер. Глядач заглыбіцца ў гісторыю тэатра і адчуе свята ўрачыстасці сапраўднага мастацтва. Рэжысёр-пастаноўшчык мастацкай дзеі ‒ Галіна Галкоўская.
У праграме “VIVAT Вялікі!” прымуць удзел амаль усе балетная і оперная трупы, артысты хору, аркестра, а таксама акцёры Дзіцячага музычнага тэатра-студыі. Свой музычны падарунак роднай сцэне рыхтуе і салістка тэатра, народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна.
Фота: vk.com