18.06.2021
У панядзелак, 21 чэрвеня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы інструментальнай замежнай эстрады;
- у 06:10 – песні ў выкананні Эндзі Уільямса;
- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – Канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта для флейты і арфы з аркестрам;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Рэя Нэнса;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – літаратуразнаўца Мікола Трус;
- у 13:05 і 21:10 – запісы Нэлі Багуслаўскай;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі з кінафільма “Амелі”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: французскі кампазітар Жан-Філіп РыоПі;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: псіхасексуальнае развіццё дзіцяці;
- у 15:15 – Першую сімфонію Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Зіновія Прыгодзіча “Арцёмкавы канікулы”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: вершы Сяргея Грахоўскага, казку Янкі Брыля “Ліпа і клёнік”, музыку Іагана Себасцьяна Баха;
- у 17:30 – Фартэпіянны квартэт № 2 сі бемоль мажор Каміля Сен-Санса;
- у 19:00 – канцэрт піяніста, народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава, запісаны ў 2005 годзе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра зорку Квочку”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць турэцкага піяніста і кампазітара Фазіля Сэя;
- у 23:30 – сюіту Марыса Равэля “Грабніца Куперэна”.
У праграме магчымы змены.