27.08.2021
У панядзелак, 30 жніўня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – Білі Холідэй спявае джаз;
- у 06:10 – ВІА розных часоў;
- у 09:00 – песні на вершы Генадзя Бураўкіна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – Сёмая клавірная саната Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Луі Армстранг;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць малдоўскай опернай спявачкі Марыі Біешу;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі з фільма “Эдвард рукі-нажніцы”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: піяністка, скрыпачка і кампазітар Попі Акрайд;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: нейра-лінгвістычнае праграмаванне;
- у 15:15 – мелодыі Антонія Генрыка і Мацея Радзівілаў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з другой часткай казкі Алены Васілевіч "Калінавая рукавічка", “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўнае інтэрв’ю з з.а.РБ Валерыем Кучынскім;
- у 17:30 – Фартэпіяннае трыа Роберта Шумана;
- у 19:00 – запісы гуртоў Ethnotix (Балгарыя) і Siba folk band (Фінляндыя);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: пісністка Кейка Матсуі;
- у 23:30 – Фартэпіянны канцэрт Фа мажар Джорджа Гершвіна.
У праграме магчымы змены.