Шаноўныя, 21 студзеня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:00 – запісы Уітні Х’юстан;
- у 02:00 – творы Антона Брукнера;
- у 03:00 – камерна-інструментальная музыка Генры Пёрсела;
- у 04:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 04:30 – аркестравыя творы Марыса Равэля;
- у 06:10 – песні ў выкананні калумбійскай спявачкі Шакіры;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць Аляксандра Літвіноўскага;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Эміля Гараўца;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Рыгора Барадуліна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: французскі кампазітар Сафіан Памар;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: спевы Алеся Камоцкага;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: запісы Мікалая Ворвулева, Бруна Вальтэра, мелодыі Уладзіміра Дашкевіча;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – Сімфанічныя танцы з мюзікла Леанарда Бернстайна “Вестсайдская гісторыя”;
- у 12:10 і 18:10 – запісы Рона Картэра 1973 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – кінарэжысёр і сцэнарыст Алена Турава;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць расійскага кампазітара Аляксея Айгі”;
- у 15:15 – мелодыі Яўгена Глебава і Ігара Лучанка з рэпертуару Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – Саната мі бемоль мажор Ёзэфа Гайдна, творы Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – опера Генры Пёрсела “Кароль Артур”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра мядзведзіка Міхайліка;
- у 21:10 – песні Арно Бабаджаняна;
- у 22:15 – мелодыі Аляксандра Літвіноўскага.