Канцэрт памяці Іосіфа Жыновіча "Віртуозы цымбалаў"

18.02.2022

19 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт "Віртуозы цымбалаў" Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча. Праект прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР, выдатнага музыканта, дырыжора, педагога, кампазітара, заснавальніка аркестра Іосіфа Жыновіча. За дырыжорскім пультам у гэты вечар маэстра Аляксандр Высоцкі.

Праект "Віртуозы цымбалаў" стаў традыцыйным, ён штогод праходзіць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, як даніна памяці і павагі цудоўнаму музыканту Іосіфу Жыновічу.

Фота - philharmonic.by