18.02.2022
19 лютага камерная зала імя Ларысы Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі пераўтворыцца ў сапраўдны замак. Тут ажывуць старажытныя легенды і паданні. "З самай першай ноты наведвальнікі праекта "Легенды старажытнага замка" будуць паглыблены ў атмасферу таямніцы, загадак, цуду і чараўніцтва", - кажа рэжысёр-пастаноўшчык праекта Наталля Бараноўская.
У праекце "Легенды старажытнага замка" прымуць удзел вядучыя артысты тэатра, зоркі опернай сцэны. Сярод іх і Дзіяна Трыфанава.