23 лютага ў нашым эфіры

Шаноўныя, у святочную сераду, 23 лютага, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскага піяніста, аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;
- у 02:00 – Дзявятую сімфонію Франца Шуберта;
- у 06:10 – песні ў выкананні Льва Лешчанкі;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Генадзя Гладкова;
- у 07:25 і 23:30 – запісы поп-групы Bananarama;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы Уладзіміра Караткевіча;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар Нікалас Пашбург;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: запісы Валянціна Кірыленкі і ансамбля “Бяседа”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – музыку Дзмітрыя Шастаковіча, Вольфганга Амадэя Моцарта, Вячаслава Кузняцова, Уладзіміра Солтана, Генры Пёрсела;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Фрэнсіса Скота Фітджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Кучынскага (да 75-годдзя з дня нараджэння спевака);
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Соні Стыта 1962 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: музыкант Кацярына Юхнова;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госць – краязнавец, навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея Алесь Хітрун;
- у 15:15 – вакальныя цыклы Галіны Гарэлавай, Дзмітрыя Смольскага, Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”;
- у 17:00 – фартэпіянныя транскрыпцыі Феруча Бузоні твораў Іагана Себасцьяна Баха і Нікало Паганіні;
- у 19:00 – запісы групы Ranki Tanki (ЗША);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Татаў кіцель”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: творчасць Яўгена Крылатава;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: творчасць Эдзі Тырманд.

У праграме магчымы змены.