24.02.2022
Сёння ў малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт "Фоксі мьюзік" таленавітага музыканта, лаўрэата міжнародных конкурсаў, уладальніцы медаля Дэльфійскіх гульняў Дар’і Бабко. У праграме творы кампазітараў розных эпох. Таксама ў праграме прымуць удзел маладыя таленавітыя беларускія музыканты. Расказвае саксафаністка Дар’я Бабко.
Фота - philharmonic.by