5 сакавіка, у суботу, у нашым эфіры

Сябры, у суботу, 5 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Фрэда Астэра, Дона Шырлі і Джанга Рэйнхардта;
- у 02:00 – “Кабардынскі” квартэт і Сімфонія № 6 Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – “Іспанская сімфонія” і Віяланчэльны канцэрт Эдуара Лало;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: пярэдадзень Посту;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Змітрака Марозава;
- у 08:15 – першая частка Санаты Фелікса Мендэльсона для віяланчэлі і фартэпіяна;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Эйтар Віла Лобас, Пётр Чайкоўскі;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: гештальт-тэрапія;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: вершаваная казка “Мурашка-Палашка” Змітрака Бядулі, “Казка пра Машачку і Гарошынку” Соф’і Магілёўскай;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: Масленіца ў розных краінах;
- у 11:30 – творы Ферэнца Ліста;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: педагог, саліст квартэта Aquarelle Сяргей Тумаркін;
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”: музыка Пятра Чайкоўскага;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага ансамбля Concerto Koln, а таксама запісы Нэта Кінга Коўла;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: гуканне вясны, а таксама аповед пра беларускую дуду;
- у 17:00 – Канцэрт для трубы з аркестрам Майсея Вайнберга;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: куратар выставачных праектаў Алег Рыжкоў;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Яўген Крылатаў;
- у 19:00 – пралог і першая дзея оперы Мікалая Рымскага-Корсакава “Снягурачка”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Людмілы Рублеўскай “Дабрадзейныя” (частка 1);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Веснавы лес”;
- у 21:10 – творчасць Тамары Міянсаравай;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “У снягах драмае вясна” паводле Уладзіміра Караткевіча;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Стыхіі з часоў Антычнасці”.

У праграме магчымы змены.