9 сакавіка, у сераду, у нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 9 сакавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы гурта The Beatles;
- у 02:00 – творы Аляксандра Скрабіна;
- у 06:10 – спевы Гюлі Чахелі;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: спявае Ларыса Галубкіна;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Жаны Бічэўскай;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы Янкі Сіпакова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Дасцін О’Хэларан;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: запісы беларускай выканаўцы Ірыны Рымаравай;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Маргарыты Прохар “Сіняя птушка, альбо Спроба несур’ёзнага дэтэктыва”;
- у 09:00 – музыку Пабла Сарасатэ, Пятра Чайкоўскага і Пятра Альхімовіча;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Зураба Саткілавы;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: трыа Біла Эванса;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – сустрэчы з творчымі асобамі Беларусі;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: куратар выставачных праектаў Алег Рыжкоў;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – пісьменніца Надзея Скрыпнік;
- у 15:15 – харавыя творы народнага артыста Беларусі Андрэя Мдывані;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”;
- у 17:00 – фартэпіянную музыку Марыса Равэля;
- у 19:00 – запісы малійскай выканаўцы Рокіі Траорэ і гітарыста з Ямайкі Эрнэста Рангліна;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Андрэя Міронава;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: творчасць айчыннага кампазітара Галіны Гарэлавай.

У праграме магчымы змены.