09.03.2022
Вандроўку ў Францыю прапануе аматарам высокай музыкі заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі Яўгена Бушкова. Праграма "Францыя : паэзія і музыка" адбудзецца 10 сакавіка ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
У праграме "Францыя: паэзія і музыка" прагучаць як творы, якія не так часта гучаць на канцэртных пляцоўках, так і сузор’е самых знакамітых сачыненняў вядомых французскіх кампазітараў. Вось што аб адметнасцях праекта расказаў маэстра Яўген Бушкоў.
Фота - philharmonic.by