23 сакавіка ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 23 сакавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – музыку Джорджа Гершвіна;
- у 02:00 – камерна-інструментальныя творы Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – песні на словы паэта Ігара Каханоўскага;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: песні заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ісака Любана;
- у 07:25 і 23:30 – запісы аркестра “Блакітны экран”;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: творчасць Алеся Звонака;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Мадзіна Амін;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: запісы айчыннага гурта “Стажары”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 09:00 – мелодыі Джавані П’ерлуіджы Палестрыны, Ганса Брома, а таксама запісы беларускага ансамбля “Інтрада” і айчыннага цымбаліста Аляксандра Лявончыка;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Уладзіміра Атлантава, Святланы Варгузавай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Джэй-Джэя Джонсана;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Гаворка пра радыёконкурс “Маладыя таленты Беларусі”;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: актрыса Валянціна Пяліцкая;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госць – пісьменнік Лаўрэн Юрага;
- у 15:15 – творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як? З чаго? І для чаго?”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Іны Фраловай “Калі адцвіце ядловец”;
- у 17:00 – творы італьянскага скрыпача і кампазітара П’етра Лакатэлі;
- у 19:00 – канцэрты італьянскай групы Canzoniere Grecanico Salentino і сенегальскага калектыву Orchestra Baobab;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пугачы”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні расійскага спевака Валерыя Сюткіна;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: запісы народных артыстаў Беларусі Пятра Рыдзігера і Вікторыі Мазур.
У праграме магчымы змены.