Сябры, суботу, Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, праводзьце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – праект Inna de Yard;
- у 02:00 – Першая сімфонія Антона Брукнера;
- у 06:10 – архіўныя запісы джаз-аркестра Глена Мілера;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: святар Мікалай Ляўшук;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Аркадзя Моркаўкі;
- у 08:15 – канцэрт;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Марыя Біешу, Чарлі Чаплін;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: псіхааналіз (працяг);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка музычнай радыёпастаноўкі “Цудоўныя прыгоды Нільса з дзікімі гусямі” паводле Сельмы Лагерлёф;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: беларуска ў Аргенціне Ірына Аслоўскі;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: музыка Яна Сібеліуса;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: працяг сустрэчы з дырыжорам ансамбля “Класік-авангард” Людмілай Каліноўскай;
- у 13:00 – праграма айчыннай і савецкай песеннай класікі ў выкананні Акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля Il Suonar Parlante, а таксама запісы Чакі Хан;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі да Дня Перамогі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: Юр’я;
- у 17:00 – фартэпіяннае трыа ля мінор Марыса Равэля;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: адзін з куратараў праекта “Залаты век беларускага іканапісу” Юрый Піскун;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Клаўдзія Шульжэнка;
- у 19:00 – опера Дзмітрыя Смольскага “Францыск Скарына”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Навуменкі “Праз дзень пасля салюта”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Чароўная гісторыя пра кветкі”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні польскага ВІА “Чырвоныя гітары”;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Кар’ер” па аповесці Васіля Быкава (да Дня Перамогі);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Сапфір”.
У праграме магчымы змены.