У Нясвіжы адбудзецца XXVI фестываль мастацтваў "Музы Нясвіжа - 2022"

20.05.2022

Сёння стартуе XXVI фестываль мастацтваў "Музы Нясвіжа", прысвечаны году гістарычнай памяці, заснавальнікам і куратарам якога быў выдатны музыкант, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг. Яго калектыў - Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі, які сёння ўзначальвае дырыжор Максім Расоха, працягвае справу свайго настаўніка.
Сёння ў старажытным Нясвіжы на працягу дня адбудзецца адразу некалькі канцэртных праграм. Усе падрабязнасці ў Максіма Расохі.

Фота - sb.by