25.05.2022
Сёння свой дзень нараджэння адзначае буйны культурны цэнтр нашай краіны - Вялікі тэатр Беларусі, творчы адлік якога пачаўся ў 1933 годзе пастаноўкай оперы Бізэ "Кармэн".
З гэтай нагоды ў тэатры адбудзецца гала-канцэрт, дзе гледачы ўбачаць фрагменты з самых яскравых твораў сусветнай балетнай і опернай класікі, якія калісьці былі і сёння ідуць на беларускай сцэне. Пра адметнасці святкавання ведае наша калега Яна Хадоска.
Фота - belta.by