Прэм'ера музычнай кампазіцыі з твораў Аляксея Рыбнікава ў Палацы Рэспублікі

17.10.2016

У гэту пятніцу ў Палацы Рэспублікі пройдзе творчы вечар Аляксея Рыбнікава “Алілуя каханню”. Знакаміты кампазітар прыедзе ў Мінск разам з артыстамі свайго тэатра. Суправаджаць праграму будзе Прэзідэнцкі аркестр Беларусі. Дырыжор – заслужаны артыст  Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін. Расказвае намеснік начальніка аддзела канцэртных мерапрыемстваў Палаца Рэспублікі Ірына Арцімовіч.