31 мая ў эфіры

30.05.2022 

У аўторак, 31 мая, канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – дуэт Эшфард і Сімпсан;

- у 02:00 – іграе піяніст Маурыцыа Паліні;

- у 06:10 – запісы італьянскай эстрады 1980-х;

- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: Раксана Бабаян для тэлефільма “Вясновая мелодыя”;

- у 7:25 і 23:30 – музыка балета “Гульня ў карты” Ігара Стравінскага;

- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Сяргея Панізніка;

- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: казахскі кампазітар Алім Заіраў;

- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: песні кампазітара Алега Елісеенкава;

- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;

- у 09:00 – “Класіка раніцай”: Яўген Пцічкін, Іаганес Брамс, Джаакіна Расіні і Карл Дзітэрс фон Дзітэрсдорф;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;

- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: Лучана Павароці;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: саксафаніст Соні Стыт;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госць – пісьменнік Уладзімір Ліпскі;

- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Паўднёвая Карэя ;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;

- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;

- у 15:15 – запісы ВІА “Песняры” першай паловы 1990-х;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць старонкі твора Янкі Маўра “ТВТ”;

- у 17:00 – тэатральная музыка Жана Батыста Люлі;

- у 19:00 – аркестравыя сюіты і арганныя канцэрты Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра каваля-асілка”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Уладзімір Кузьмін;

- у 22:15 – творчасць нямецкага кампазітара Дзірка Маасена.

У праграме магчымы змены.