ХIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне

31.05.2022

Гродна актыўна рыхтуецца да Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. У гэтым старажытным горадзе Беларусі ён пройдзе ў 13 раз. Традыцыйным стане ўрачыстае шэсце прадстаўнікоў дыяспар. "Яны прадставяць сваю культуру, традыцыі, свята чакаецца маштабным і яркім", - адзначыла начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Ірына Карповіч.

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненкава расказала, што ўпершыню ў фестывалі прымуць удзел творчыя калектывы, якія прадставяць беларусаў замежжа.

Цэнтральнай падзеяй фестывалю стане ўрачыстае шэсце прадстаўнікоў нацыянальных культур Беларусі. Творчае рашэнне і цікавыя новаўвядзенні прадставіла рэжысёр свята Агата Мацко.

Фота - newgrodno.by