"Давайце паверым у добрую казку" Раісы Баравіковай

01.06.2022

Напярэдадні Міжнароднага дня дзяцей у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася імпрэза "Давайце паверым у добрую казку" – творчая сустрэча з пісьменніцай, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раісай Баравіковай. Сёлета яна адзначыла сваё 75-годдзе. Яна вядома аматарам літаратуры шматлікімі зборнікамі паэзіі і прозы. У апошні час Раіса Андрэеўна шмат піша для дзяцей, вучыць іх шанаваць беларускі фальклор, народную творчасць.

Загадчык аддзела Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Вольга Наважылава адзначыла, што творчая сустрэча прайшла цікава і запамінальна.

Фота - minsknews.by