07.06.2022
З 7 па 12 чэрвеня наш тэатр акажацца ва ўладзе яе вялікасці Тэрпсіхоры. Адкрые гэты прэстыжны праект спектакль "Эфект Пігмаліёна" Тэатра Барыса Эйфмана. Таксама ў балетным леце прымуць удзел салісты і вядучыя артысты з Масквы, Санкт-Пецярбурга і нават Каіра. Расказвае аб вядомым форуме галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі Ігар Колб.
У прэстыжным форуме Вялікага тэатра Беларусі "Балетнае лета" прымуць удзел зоркі беларускага балета. Сярод іх салістка тэатра, заслужаная артыстка Беларусі Людміла Хітрова.
Фота - bolshoibelarus.by