Сябры, у суботу, 18 чэрвеня, у нашым эфіры:
- у 00:04 – фрагменты праграмы “Джаз у смокінгах”, запісы “Віртуозаў Масквы”, а таксама спявачкі Карэн С’юза і “Колтрэйн квартэта”;
- у 02:00 – ансамблевая музыка Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: архімандрыт Серафім;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Міколы Аўрамчыка;
- у 08:15 – Канцэрт для гітары з аркестрам “Аранхуэс” Хаакіна Радрыга ў выкананні Аляксея Карбанава і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Ірына Архіпава, Валянціна Кудраўцава;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: у чым розніца паміж сціпласцю і сацыяфобіяй;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: музычная пастаноўка “Аднойчы ў княстве сноў” паводле п’есы Сяргея Кавалёва (частка 1);
- у 11:00 – “Планета “Культура””: Беларускае таварыства “Сябры” (Эстонія);
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: раннія сімфанічныя творы Пятра Чайкоўскага;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: арганістка Калініка Мядзведзева;
- у 13:00 – сімфанічныя творы беларускіх кампазітараў;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Capriccio Stravagante, а таксама канцэртныя праграмы групы Manhattan Transfer;
- у 16:00 – “Кнігарня”: агляд нумара штотыднёвіка “ЛіМ”, пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: песні, што суправаджалі “зялёныя святы” беларусаў;
- у 17:00 – рамансы і песні Станіслава Манюшкі;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: беларускі акцёр тэатра і кіно Руслан Чарнецкі;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Ізабэла Юр’ева;
- у 19:00 – першая дзея камічнай оперы Гаэтана Даніцэці “Любоўны напітак”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Джавані Папіні “Нявернуты дзень”;
- у 21:00 – вячэрняя “Французская казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Пол Макартні;
- у 21:30 – радыёспектакль “Незамужняя ўдава” па аповесці Рамана Сабаленкі;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Вежавая музыка”.
У праграме магчымы змены.