21 чэрвеня ў нашым эфіры

У аўторак, 21 чэрвеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – джазавыя мелодыі ў выкананні Мэла Тармэ;
- у 02:00 – фартэпіянныя творы Марыса Равэля;
- у 06:10 – папулярныя эстрадныя запісы 1930–1940 гадоў;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: Яўген Пцічкін;
- у 7:25 і 23:30 – запісы габаіста Хайнца Холігера;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Анатоля Зэкава;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: японская выканаўца Акіка Сіката;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: запісы з дыска “Рэдкі госць” заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – музыку Вячаслава Кузняцова, Мікалая Рымскага-Корсакава, запісы Аляксандра Пірагова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы народных артыстаў Беларусі Юрыя Бастрыкава і Сяргея Франкоўскага, Ірыны Журынай, Хасэ Карэраса;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Бэні Гудман і яго аркестр;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Памужнелі і мы, і напевы… Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа”. Госць – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Дагестан;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – сімфанічныя творы Мікалая Чуркіна і Яўгена Цікоцкага ў выкананні аркестра Белтэлерадыёкампаніі і Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “IQ-фактар”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – Сімфонію № 1 Роберта Шумана;
- у 19:00 – аркестравыя творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра шэрую зайчыху”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні айчыннай спявачкі Нэлі Багуслаўскай;
- у 22:15 – “Музычны вечар”.
У праграме магчымы змены.