У святочным эфіры канала "Культура"

У святочную нядзелю, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры:
- у 00:04 – музыка Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Уладзіміра Горавіца;
- у 06:10 – вакальныя і інструментальныя мелодыі айчынных класікаў, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Адама Русака (працяг);
- у 08:15 – мелодыі ваеннай пары ў выкананні беларускіх артыстаў;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другая частка радыёпастаноўкі “Цімур і яго каманда” паводле аповесці Аркадзя Гайдара, вершаваная казка Івана Муравейкі “Плюшавы Мішка ў краіне Пластмасіі”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: краіны Балтыі;
- у 11:30 – фрагменты араторыі Анатоля Багатырова “Бітва за Беларусь”;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: народная артыстка Беларусі Аляксандра Нікалаева;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: мадрыгалы Клаўдзіа Мантэверді, а таксама калекцыя мелодый у выкананні Modern Jazz Quartet;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Патрыцыя Свіціна;
- у 17:00 – фрагмент Другой сімфоніі Льва Абеліёвіча;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: праграма Уладзіміра Мулявіна “Праз усю вайну”;
- у 19:00 – другая частка музычнай камедыі “Несцерка” Рыгора Суруса, музыка з балета Яўгена Глебава “Выбранніца”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Кузьмы Чорнага “Маленькая жанчына”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Не май сто рублёў, а май сто сяброў”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні пра Беларусь;
- у 21:30 – заключная частка радыёспектакля “Млечны Шлях” паводле рамана Кузьмы Чорнага;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: ансамбль Affetti Strumentali.
У праграме магчымы змены.