У панядзелак, 18 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творчасць Хуліа Іглесіяса;
- у 06:10 – песні ў выкананні французскай актрысы і спявачкі Джульет Грэко;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: фільм “Спіс Шындлера”;
- у 07:25 і 23:30 – Канцэрт для флейты і габоя з аркестрам Антоніа Сальеры;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Аляксея Пысіна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанскі кампазітар Джон Опстад;
- у 08:25 і 13:05 – анталогія беларускіх народных песень у выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял”: дэтэктыў Агаты Крысці “Расследуе міс Марпл”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: творы Ісака Альбеніса, Пятра Чайкоўскага, Маўра Джуліяні, Георга Фрыдрыха Гендэля, а таксама запісы Алега Анофрыева;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – Скрыпічны канцэрт Ігара Стравінскага;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Куці Уільямса;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Уладзімір Куліковіч;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Расіі”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: што такое зона камфорту;
- у 15:15 – кантаты Вячаслава Кузняцова і Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі зборніка казак “Нявеста для Базыля”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – камерныя творы Франца Шуберта;
- у 19:00 – запісы спевака Wazimbo і аркестра Marrabenta Star (Мазамбік);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра юшку з зубастага шчупака;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Леанард Коэн;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць амерыканскага піяніста, кампазітара Дэйва Грусіна.
У праграме магчымы змены.