31 ліпеня ў нашым эфіры

У нядзелю, 31 ліпеня, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры:
- у 00:04 – творы чэшскага кампазітара Іагана Вангала;
- у 06:10 – “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Якуба Коласа (да 140-годдзя класіка);
- у 08:15 – часткі кантаты Карла Орфа “Карміна Бурана”;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: выбраныя “Казкі дзядзечкі Рымуса” Джоэля Харыса;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Турцыя;
- у 11:30 – Гран Па Людвіга Мінкуса з балета “Пахіта”;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Станевіч;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: сімфоніі Ёзефа Гайдна, а таксама запісы піяніста Біла Эванса;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – фалькларыст, педагог з Барысава Алена Крачкоўская;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: выканаўца на гармоніку, дудзе і дудках Герман Бандарэнка;
- у 17:00 – “Усходнія карціны” Роберта Шумана;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Мікалай Мінха;
- у 19:00 – казачная опера Мікалая Рымскага-Корсакава “Кашчэй Бессмяротны”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Людмілы Рублеўскай “Людзі масоўкі”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра курачку, якая пеўніка ратавала;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Эдзіты П’ехі;
- у 21:30 – радыёспектакль “Цягнік адыходзіць праз гадзіну” паводле Генрыха Бёля;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Рольф Урс Рынгер.
У праграме магчымы змены.