05.08.2022
Хутка свой новы сезон пачынае Тэатральны праект "Тры Т фармат", які ўзначальвае вядомая актрыса тэатра і кіно Вера Палякова-Макей. У рэпертуары праекта - спектаклі на розны густ. На сцэне атрымалі творчае жыццё творы сусветнай, беларускай, расійскай драматургіі. Спектаклі атрымліваюць добрыя водгукі крытыкі, любімыя гледачамі, пра што сведчыць запатрабаванасць пастановак, якія ідуць на сцэне ўжо 10 гадоў. Сёння пра творчыя планы Тэатральнага праекта "Тры Т фармат" расказвае рэжысёр установы Таццяна Самбук.
Фота з сацыяльных сетак