6 жніўня ў нашым эфіры

Сябры, у суботу, 6 жніўня, у нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы французскай спявачкі Франс Галь і амерыканскага акцёра, спевака і музыканта Рыка Нэльсана;
- у 02:00 – “Урачыстая меса” Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – сімфанічныя творы народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: Барыс і Глеб;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Міколы Шабовіча;
- у 08:15 – музыка Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Міхаіл Лермантаў, пра сяброўства Веры Камісаржэўскай і Сяргея Рахманінава;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: цялесная тэрапія;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: выбраныя “Казкі дзядзечкі Рымуса” паводле Джоэля Харыса;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: эбру;
- у 11:30 – музычныя творы Карла Марыі фон Вэбера;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: музыкант Андрэй Сівакоў;
- у 13:00 – запіс канцэрта “Летнім вечарам” з удзелам піяністкі Таццяны Старчанка, флейтыста Яўгена Віданава і гітарыста Паўла Кухты;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musica Antica, а таксама калекцыя мелодый у выкананні Білі Холідэй;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: пра Генадзя Цітовіча, а таксама народная музыка беларускага Палесся;
- у 17:00 – Серэнада для флейты і фартэпіяна Людвіга ван Бетховена;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: акцёр Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзімір Варанкоў;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Лаліта Торэс;
- у 19:00 – першая частка рамантычнай аперэты Імрэ Кальмана “Фіялка Манмартра”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне У. Цвяткова “Вогненная кветка”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра сяброўства;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні Ігара Лучанка;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Пагібель ваўка” па творы Эдуарда Самуйлёнка (да 115-годдзя пісьменніка);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Гіяцынт”.
У праграме магчымы змены.