У нядзелю, 7 жніўня, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры і анлайн:
- у 00:04 – песні Таніты Цікарам і Браяна Фэры;
- у 06:10 – рамансы Аляксандра Варламава;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Міколы Шабовіча (працяг);
- у 08:15 – запісы народнага артыста СССР Мсціслава Растраповіча;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: выбраныя “Казкі дзядзечкі Рымуса” Джоэля Харыса;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Казахстан;
- у 11:30 – Дзевятнаццаты квартэт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: народны артыст Беларусі Антон Краўчанка;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: “Дывертысменты” Жана-Батыста Люлі, а таксама запісы джазавага трубача Джэймса Морысана;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – паэт Алесь Бараноўскі;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: удзельніца гурта “Беражніца” Раіса Кагадоўская;
- у 17:00 – Сямнаццатая фартэпіянная саната Людвіга ван Бетховена;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Юрый Візбар;
- у 19:00 – другая частка аперэты Імрэ Кальмана “Фіялка Манмартра”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Л. Рублеўскай “Арфей і Эўрыдыка”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра разумнага казачніка;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Юрыя Гуляева;
- у 21:30 – другая частка радыёспектакля “Пагібель ваўка” па творы Эдуарда Самуйлёнка (да 115-годдзя пісьменніка);
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Арцюр Анегер.
У праграме магчымы змены.