15.09.2022
У мастацкай прасторы нашай краіны сваё пачэснае месца займае філарманічны праект "Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва", які збірае вялікую колькасць гледачоў. Ён стаў яскравай падзеяй у культурным жыцці сталіцы. Вопыт, мудрасць у праекце арганічна спалучаюцца з эксперыментамі, з імкненнем даследаваць межы гэтага чароўнага інструмента аргана.
Сёлета цыкл пачынае свой новы канцэртны сезон. Вось што аб яго адметнасцях расказала куратар праекта, мастацтвазнаўца Вольга Савіцкая.
Фота - belta.by