3 студзеня ў эфіры

У аўторак, 3 студзеня, канал “Культура” прапануе:

- у 7:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы індыйскага музыканта Раві Шанкара;

- у 7:20, 13:25, 18:10 – "Адным штрыхом": вершы Валерыя Максімовіча;

- у 07:30 – у перадачы "Любімыя мелодыі" песні ў выкананні амерыканскага эстраднага спевака і акцёра Дзіна Марціна;

- у 08:05, 14:05 – "Музыку тэатра і кіно";

- у 08:15 і 13:30 – ПРЭМ'ЕРУ СЕЗОНА:перадачу “Вытокі творчасці”;

- у 08:30 і 13:10 – "Нашу музыку": архіўныя запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Савецкага Саюза Рыгора Шырмы. У выкананні калектыву прагучаць апрацоўкі беларускіх народных песень.;

-у 11:30 і 20:30 - перадачу "Радыёбібліятэка": слухайце аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» ў выкананні артыста Аляксандра Гарцуева і заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Сідаравай;

- у 11:30 – "У свеце музыкі": кампазіцыі на зімовую тэму;

- у 12:10 і 21:10 - "Час на джаз": запісы квінтэта пад кіраўніцтвам Лаянэла Хэмптана 1954-га года.

- у 12:30 і 21:30 - "Дыялогі пра культуру" –" Гаспода" з Галінай Шаблінскай;

- у 14:15 і 22:30 – працяг рамана Івана Мележа “Завеі, снежань”;

- у 14:45 – Трэцюю і Чацвёртую сімфоніі народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;

- у 16:05 – “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Чароўны куфэрак” з апошнімі старонкамі казкі Алены Масла “Каляды з хроснай”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: першую частку араторыі “Саул” Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 18:15 – Трэцюю сімфонію Франца Шуберта;

- у 19:00 – творы Іагана Штрауса;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Ёлка” (частка 3);

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы чэшскага кампазітара Леаша Яначака.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.