"Марафон-99. Гэта мая дарога дамоў"

19.06.2023

У межах традыцыйнага праекта "Быкаўскія дні" ў Музеі-дачы Васіля Быкава адбыўся літаратурны плэнэр "Марафон 99", прысвечаны 99-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ўшаноўвае памяць Васіля Быкава: на працягу тыдня будуць ладзіцца тэматычныя мерапрыемствы: літаратурныя і мастацкія пленэры, творчыя сустрэчы, музычныя імпрэзы. Расказала куратар праекта, вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Князева.
Пленэр прайшоў пад дэвізам "Марафон-99. Гэта мая дарога дамоў", бо 19 чэрвеня споўнілася 99 год з дня нараджэння Васіля Уладзіміравіча і менавіта з гэтага мерапрыемства пачалася падрыхтоўка да 100-гадовага юбілею пісьменніка. Расказала намеснік дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Кузняцова.

Фота - museum.by