18.09.2023
2023 год праходзіць пад знакам 100-годдзя з дня нараджэння Леаніда Шчамялёва, легендарнага майстра, народнага мастака Беларусі, знакавай фігуры для беларускага і савецкага мастацтва. Прайшоўшы суровую школу жыцця, былы ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Леанід Шчамялёў, як ніхто іншы, змог стварыць вытанчаную і разам з тым лірычную паэму пра жыццё чалавека ва ўсёй яго складанасці. Мастак працаваў практычна ва ўсіх жанрах жывапісу: ад фігуратыўнай карціны да нацюрморта, ад лірычнага і эпічнага пейзажаў да кампазіцыйнага партрэта, шмат працаваў у графіцы. Сёння пра юбілейныя ўрачыстаці ў гонар народнага мастака расказвае навуковы супрацоўнік Мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва Анастасія Саланінка.
Фота - sb.by