28 верасня ў эфіры

У чацвер 28 верасня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Джорджа Бэнсана;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: Санаціна Марыса Равэля;

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць датскага музыканта Джона Крашэннікафа;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: размова з пісьменніцай Інай Фраловай;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі:песні ў выкананні Марыі Лукач;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Ісака Шварца да кінафільма Уладзіміра Матыля “Зорка чароўнага шчасця”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы вакальнай групы “Камерата”;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: музыка да драмы Генрыка Ібсэна “Пер Гюнт”;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Шамякіна “Адна на падмостках” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: фрагмент Фартэпіяннага канцэрта мі мінор Фрыдэрыка Шапэна;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавай спявачкі і піяністкі Кармэн Макрэй;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Тэма перадачы – сёмы дзіцячы фестываль кіно і тэлебачання “Кінасвет”. Госць у студыі – дырэктар фестывалю Анжаліка Клімовіч;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Пятра Дземетра і Розы Джэлакаевай;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Бедржыха Сметаны;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты з балета Пятра Чайкоўскага “Спячая прыгажуня”.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.