У нядзелю 1 кастрычніка заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы амерыканскага піяніста кампазітара і аранжыроўшчыка Браяна Сімпсана;
- у 06:10 – фартэпіянныя творы Іаганеса Брамса;
- у 7:30 – Духоўнае слова;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Янкі Сіпакова чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”;
- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госця ў студыі – старшыня таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: лепшыя ўзоры нацыянальнай песеннай культуры;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы Джэніс Джоплін;
- у 10:30 –“Віртуозы”: размова з аператарам Уладзімірам Казіядкай;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Сюіта з балета Антона Арэнскага “Егіпетскія ночы”;
- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” з цыкла “Літаратурны праспект”. Другая частка інсцэніроўкі “Смок Белью” паводле Джэка Лондана;
- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: выпуск прысвечаны 50-годдзю творчай дзейнасці мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра Беларусі, балетмайстра, народнага артыста СССР Валянціна Елізар’ева;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля барочнай музыкі “IlGardinoArmonico” і запісы Бобі Вінтана 1960-х;
- у 16:15 – “Гасцінец”: песні вёсак Верасніца і Чэрнічы;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: п’есы Карла Давыдава для віяланчэлі;
- у 17.30 – Святло душы;
- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Мікалая Нікіцкага;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг канцэрта Хору Вялікага тэатра Беларусі;
- у 20:30 – “Рок-альбом”: альбом LoveSongs Ціны Тэрнер;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Чэта Бэйкера 1958-га года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёспектакль “Цягнік адыходзіць праз гадзіну” паводле п’есы Генрыха Бёля;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць французскага кампазітара Аліўе Месіяна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.