Міністэрства культуры нашай краіны нагадвае, што ў тэрмін да 23 кастрычніка арганізатары культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якія знаходзяцца ў рэестры, павінны дадаткова прад'явіць пералік дакументаў у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2023 № 608 "Аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў". Рэестр - гэта база даных, якая ўключае звесткі аб арганізатарах культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Пра заканадаўства і новаўвядзенні расказала начальнік Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Беларусі Ірына Дрыга.